LOADING

rome2016

Вечны горад

Змест:

— Знаёмства
— Усе дарогі вядуць у Рым
— Лагістыка
— Асліная брама
— Калізей
— Адчуваць
— Ньёкі
— Згубіцца
— Торрэ Арджэнтына
— Дождж
— Карбанара
— Чынечыта
— Людзі
— Вада
— Прыгажосць
— Сустрэцца
— Піца
— Ватыкан
— Кампо дэй Фіоры
— Мора

Мора

Усё ў нас беларусаў ёсць. Свая краіна, чэмпіён па футболе, металічныя грошы ў кішэнях, напоі, урэшце, мова на якой я пішу, размаўляю дома. Толькі мора няма, а ёсць сум, што калісьці было ад мора да мора.

Спадар любіць горача – Чорнае мора, таварыш не любіць купацца, паважае з паненкай шпацыр – вось вам Балтыйскі прыліў. Было і няма. Ёсць рэкі, азёры, а на губах не стае солі, калі выходзіш з пад хвалі. Ды якія там хвалі? Галасы замежных краін хіба што.

У рымлян ёсць мора. Пятнаццаць кіламетраў па мапе, трыццаць хвілін цягніком. За тысячагоддзе Вечны горад так і не стаў партовым, затрымаўся за крок да вады. Мора для Рыму – гэта ўцёкі са спякотнага горада ў лета, Mare Nostrum, па-нашаму – лецішча.

Мы едзем да яго шторанку. Перасадка на станцыі Piramida, крама з напоямі, у пясок парасон. Купаемся, загараем, скурай аблазім. Нашы замкі змывае вадой. Недзе тут здымаў фінальную сцэну «La Dolce Vita» Феліні. Мора, сосны, бяссонны Рым, прыгажосць дзяўчыны.

Пайшлі тытры:

Fine

Андрэй Дзмітранок

Цалкам чытайце на старонках газеты «Нашай Нівы» за кастрычнік 2016

14600972_10211299397151467_8580844200188353166_n14522799_10211299397111466_5223924379484656515_n