LOADING

iital-text

Незабыўная Італія

Беларусь — гэта бацькі, якіх паважаеш і любіш. Але ў жыцці здараецца каханне, і ты проста губляеш розум, ідэалізуеш аб’ект захаплення. Пачуцце цябе апаноўвае, засцілае вочы туманам шчасця. У мяне — гэта Італія, вытанчаная прыгажуня, яна зачароўвае колерам, атмасферай, густам і прагай салодкага жыцця. Яе хочацца любіць, пісаць вершы і марыць. Вядома, калі б на ёй ажаніўся (застаўся там жыць), пасля першай шлюбнай начы пабачыў яе без касметыкі (штодзённымі праблемамі звычайнага жыцця), я б засумаваў і можа нават змяніў бы ёй з кузінай Іспаніяй, але я турыст і я закаханы. Каханне ж робіць нас лепшымі: мужнымі, прыгажэйшымі, дзеля яго мы кідаем кепскія звычкі і ўрэшце змяняемся самі. Не становімся падобнымі да каханага, бо копію не любіць ніхто, а паляпшаем сябе і як вынік — сваю краіну Беларусь, дзе жывуць нашы дзеці, якія, спадзяюся, нас паважаюць і любяць.

Андрэй Дзмітранок

Чытайце цалкам…
«сайт Наша Ніва»
«PDF-версія газеты Наша Ніва»
Travel blog
Issuu